Политики и выборы, Голосуйте свободно, Участвуйте в демократии, Голосуйте за перемены, Онлайн референдум
left right

Биография Аляксандр Казулін

> Belarus > Политики > Alexander Kazulin
Аляксандр Казулін Аляксандр Казулін
Аляксандр Казулін
Беларускі палітык, грамадскі дзеяч, акадэмік і прафесар. | A Belarusian politician, academician and professor.
email

ОПИСАНИЕ КАНДИДАТА: 

Аляксандр Казулін Биография

BEL: 

 

Аляксандр Уладзіслававіч Казулін (нарадзіўся 25 лістапада 1955, Мінск) - беларускі палітык, грамадскі дзеяч, былы лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), акадэмік Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай акадэміі вышэйшай школы, ганаровы прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, віцэ-прэзідэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, старшыня Таварыства «Беларусь-Аўстрыя». Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1988), доктар педагагічных навук (1996). Прафесар. Акадэмік. 

 

Біяграфія

У 1972 годзе скончыў менскую спэцыялізаваную (ангельская мова) сярэднюю школу № 87, пасьля чаго тамсама 2 гады працаваў лябарантам кабінэта фізыкі. Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленьні матэматычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ). Адслужыў 2 гады на Балтыйскім флоце ў марской пяхоце (1974—1976). У 1976—1983 гады — студэнт мэханіка-матэматычнага факультэту БДУ. Скончыў унівэрсытэт з чырвоным дыплёмам. З 1983 па 1986 гады — сакратар камітэту камсамолу БДУ. У 1986—1988 гадох працаваў у БДУ выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам, дэканам факультэту. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Дыфэрэнцыйныя раўнаньні трэцяга парадку спэцыяльнага шэрагу» (спэцыяльнасьць 01.01.02 — дыфэрэнцыйныя раўнаньні). З 1988 па 1996 гады — праца ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусі: спачатку ўзначальваў аддзел аналітычнай працы і пэрспэктыўнага разьвіцьця, вядучага кіраваньня пэрспэктыўнага разьвіцьця і безадрыўнай адукацыі. Загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі ад 11.10.1994 г. № 140 прызначаны намесьнікам міністра адукацыі і навукі. Потым зьяўляўся першым намесьнікам міністра. Адначасова не спыняў навуковую працу, у 1995 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Пэдагагічныя асновы дзейнасьці вучэбных устаноў новага тыпу» (спэцыяльнасьць 13.00.01 — агульная пэдагогіка, гісторыя пэдагогікі і адукацыі).

 

У 1996 годзе прызначаны рэктарам БДУ (Загад Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.08.1996 г. № 332). У 2000 годзе быў пераабраны на тую ж пасаду абсалютнай большасьцю Аб’яднанай Рады ўнівэрсытэту. Пасьля скандалу вакол унітарнага прадпрыемства «Унікаштмэт БДУ» 17 лістапада 2003 загадам А. Лукашэнкі вызвалены з пасады рэктара. З 1998 па 2001 гады — сябра Ўраду Рэспублікі Беларусь, міністар. Быў старшынём Рады рэктараў ВНУ Беларусі, сябрам Прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

 

10 красавіка 2005 на аб’яднальным сходзе абраны старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). 3 жніўня 2008 году на пазачарговым («тэхнічным») зьезьдзе БСДП (Г) па патрабаваньні дэлегатаў зьезду былі праведзеныя выбары кіраўніцтва партыі. У сувязі з тым, што Аляксандар Казулін у гэты час адбываў тэрмін у калёніі абавязкі старшыні партыі выконваў Анатоль Ляўковіч. Па выніках зьезду ён быў абраны старшынём. Было прынята рашэньне прызначыць А. Казуліна ганаровым старшынём партыі. 21 сьнежня 2008 году экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін выйшаў зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Сваё рашэньне ганаровы старшыня партыі агучыў на паседжаньні Цэнтральнага камітэту БСДП (Г).

 

З моманту зняволення А. Казуліна (сакавік 2006) абавязкі старшыні БСДП (Г) выконваў Анатоль Ляўковіч. 4 сакавіка 2007 А. Казулін перавыбраны старшынёй БСДП (Г). 26 лютага 2008 быў вызвалены на трое сутак для ўдзелу ў пахаваннях жонкі — Ірыны Казулінай, якая памёрла 23 лютага 2008 на 49-м годзе жыцця жонка ад цяжкай працяглай хваробы. 3 жніўня 2008 на з'ездзе БСДП (Г) быў перавыбраны лідар партыі, замест вязня А. Казуліна лідарам партыі абраны яго былы намеснік Анатоль Ляўковіч. А. Казулін памілаваны 16 жніўня 2008 разам з Андрэям Кімам і Сяргеем Парсюкевічам паводле спецыяльнага ўказа прэзідэнта. 21 снежня 2008 Казулін заявіў аб выхадзе з БСДП (Г).

 

крыніца

 

 

ENG: 

 

Alaksandr Kazulin (or Alexander Kozulin) (born 25 November 1955 in Minsk), is the former leader of the Belarusian Social Democratic Party and one of the candidates who ran for the office of President of Belarus on March 19, 2006.

 

He was a rector of the Belarusian State University from 1996 to 2003 and a government minister serving under Belarus President Alexander Lukashenko but later fell out of favor. He holds a PhD in mathematics and pedagogy. He is married and has two daughters.

 

Several weeks before the election, on March 2, 2006, Kazulin was beaten and detained by police after attempting to enter the All Belarusian People's Assembly. He was charged with disorderly conduct and released after being held in custody for eight hours.

 

During the events following the March 19 presidential election, on March 25, Kazulin was present in a confrontation between demonstrators and police. Reportedly he walked to the commanding officer with flowers in his hand, and police knocked him off his feet, beat him up, and then detained him.In a post-election interview, despite Lukashenko's win, Kazulin said, "We're not afraid of tanks and violence; we're afraid of prisons and having no freedom. We're tired of living in a spiritual prison."

 

On July 13, 2006, Kazulin was sentenced to jail for five and a half years at a court in Minsk. He was convicted for his role in the March protests, the official charge being of hooliganism and incitement to mass disorder during the events of March 25.Amnesty International recognized him as a prisoner of conscience. On February 26, 2008 Kazulin was temporarily released from his jail in Vitsyebsk to attend his wife's funeral, after threatening to starve himself if was not released. On August 16, 2008, he was released from prison.

 

source

16th October 08

updated: 2012-06-26

icon Alexander Kazulin
icon Alexander Kazulin

ElectionsMeter не несёт ответственности за содержание аргументов. Обращайтесь пожалуйста к изображаемому пользователю или автору аргумента. Каждый аргумент и каждый текст опубликованный на ElectionsMeter должен включать оригинальное имя автора со ссылкой на первоисточник. Пользователи обязаны иметь ввиду уведомления о нарушении авторских прав. Пожалуйста, прочитайте внимательно правила пользования сайтом. Если этот текст содержит ошибку или неточную информацию, и Вы хотите исправить этот профиль, или даже заведовать им, свяжитесь с нами пожалуйста. свяжитесьс нами пожалуйста..

 
load menu