Политики и выборы, Голосуйте свободно, Участвуйте в демократии, Голосуйте за перемены, Онлайн референдум
left right

Биография Андрэй Саннікаў

> Belarus > Политики > Andrei Sannikov
Андрэй Саннікаў Андрэй Саннікаў
Андрэй Саннікаў
Беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, каардынатар праграмы «Эўрапейская Беларусь». | A Belarusian politician and activist.
email
email

ОПИСАНИЕ КАНДИДАТА: 

Андрэй Саннікаў Биография

BEL: 

 

Андрэй Алегавіч Саньнікаў (нарадзіўся 8 сакавіка 1954, Менск, БССР) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, каардынатар грамадзкай праграмы «Эўрапейская Беларусь». Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году.

 

Біяграфія

Нарадзіўся ў Менску. Бацька — Алег Саньнікаў, маці — Ала Саньнікава. Дзед, Канстанцін Саньнікаў — беларускі рэжысэр, народны артыст БССР, адзін з заснавальнікаў Нацыянальнага Купалаўскага тэатру. У 1971 годзе Саньнікаў скончыў 42-ю менскую школу, у 1977 — перакладніцкі факультэт Менскага Дзяржаўнага інстытута замежных моў. У Пакістане і Эгіпце працаваў у нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюмініевага заводу. Працаваў у Таварыстве сяброўства з замежнымі краінамі ў 1980—1981 гадох. У 1989 годзе скончыў дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных спраў СССР у Маскве. Акрамя роднай беларускай мовы, свабодна валодае таксама расейскай, ангельскай і францускай.

 

Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасьць

У 1982—1987 гадох працаваў у Нью-Ёрку ў сакратарыяце ААН. У 1992—1995 гадох узначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным раззбраеньні з правам подпіса ад імя краіны. У 1993—1995 гадох Андрэй Саньнікаў працаваў дарадчыкам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі. У 1995—1996 гадох намесьнік міністра замежных справаў Беларусі. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара. У лістападзе 1996 году, напярэдадні рэфэрэндуму, падаў у адстаўку ў знак пратэсту. У лістападзе 1997 году Андрэй Саньнікаў выступіў ініцыятарам «Хартыі’97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай грамадзянскай ініцыятывы. У 1998 годзе разам з Генадзем Карпенкам стварыў Кардынацыйную раду дэмакратычных сіл Беларусі. У 2008 годзе Андрэй Саньнікаў разам зь Віктарам Івашкевічам, Міхасём Марынічам і іншымі палітыкамі стаў ініцыятарам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», якая ставіць сваёй мэтай уступ Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз.  Увесну 2010 году Саньнікаў у этэры тэлеканала «Белсат» заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. 14 траўня 2011 году судом Партызанскага раёну г. Менску Андрэй Саньнікаў быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі. Разам зь ім на працэсе былі асуджаны Ільля Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў і Ўладзімер Яроменка.

 

Грамадзкая дзейнасьць

У 1998—2002 — рэктар Народнага ўніверсітэту, нефармальнага адукацыйна-асветніцкага праекту. 2005 год — ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека.

 

крынiця

 

 

ENG: 

 

Andrei Olegovich Sannikov (or Andrei Sannikau, Belarusian: Андрэй Алегавіч Саннікаў, Russian: Андрей Олегович Санников, born 8 March 1954) is a Belarusian politician and activist. In the early 1990s, he headed the Belarusian delegation on Nuclear and Conventional Weapons Armament Negotiations, also serving as the Belarusian diplomat to Switzerland. From 1995 to 1996, he served as Deputy Foreign Minister of Belarus, resigning as a form of political protest. He co-founded the civil action Charter 97, and was awarded the Bruno Kreisky Prize in 2005.

 

Sannikov was a candidate at the 2010 presidential election in Belarus, and had the second highest percentage of the popular votes after incumbent Alexander Lukashenko. He was incarcerated in a Minsk KGB facility for peacefully protesting at a demonstration after the elections, and faced up to a 15-year imprisonment. Amnesty International labeled him a prisoner of conscience and called for his immediate release on the grounds that he may be facing torture and medical neglect while in custody. On 14 May 2011, he was sentenced to five years' imprisonment on charges of organizing mass disturbances. According to his wife, noted journalist Iryna Khalip, as of September 2011 Sannikov was in grave danger of murder and injury while incarcerated, and was being pressured by authorities to leave politics. He was released and pardoned by Lukashenko on 14 April 2012.

 

source

28.11.2010

updated: 2012-06-26

icon Andrei Sannikov
icon Andrei Sannikov

ElectionsMeter не несёт ответственности за содержание аргументов. Обращайтесь пожалуйста к изображаемому пользователю или автору аргумента. Каждый аргумент и каждый текст опубликованный на ElectionsMeter должен включать оригинальное имя автора со ссылкой на первоисточник. Пользователи обязаны иметь ввиду уведомления о нарушении авторских прав. Пожалуйста, прочитайте внимательно правила пользования сайтом. Если этот текст содержит ошибку или неточную информацию, и Вы хотите исправить этот профиль, или даже заведовать им, свяжитесь с нами пожалуйста. свяжитесьс нами пожалуйста..

 
load menu